Відгук власника про Рено Дастер SUV / Кросовер 2019
Оцінки за критеріями
- Дизайн
- 4.0
- Комфорт
- 4.0
- Керованість
- 5.0
- Надійність
- 5.0
- Обслуговування
- 5.0
Відгук подано мовою оригіналу.
Загальне враження
Для мяне гэта першы вопыт карыстання поўнапрывадным аўтамабілем, які я збіраюся працягнуць далей, бо зручнасці ад поўнага прываду відавочныя. Аўто быў набыты новым для штодзеннай эксплуатацыі з прабегам 2500-3000 км у месяц, таму выбіраўся менавіта дызельны варыят, аб чым я цяпер (праз 2 гады і 70000 км) зусім не шкадую. Расход паліва - летам 7,2 л/100 км, зімой - 8,3 л/100 км. Рэжым эксплуатацыі - 65 % траса (120-140 км/г), 10 % дарогі з лімітам 90 км/г і 25 % горад. У параўнанні з бензінавым аналагам (2,0 л) за 70000 км на паліве збярог прыкладна 2000 рублеў, то бок розніца ў кошце аўто ўжо вернутая. Пры гэтым выдаткі на абслугоўванне дызеля і бензінавага аўто аднолькавыя. Рухавік 1,5 л К9К выдатны. Яго хапае каб упэўнена ехаць з любой рацыянальнай хуткасцю, машына легка вязе 5 дарослых і цягне прычэп вагой 1300 кг. Замена масла па рэгламенце праз 15 000 км, некаторыя робяць гэта часцей, але я не бачу ў гэтым сэнсу. Машына без праблем заводзіцца пры -28 пасля прастою пры такой тэмпературы цягам 2 сутак. Поўны прывад добра дапамагае пры вандроўках па лесе, глыбокім снезе, пяску і бруду. Дзякуючы яму падчас пачатку эпідэміі кавіду змаглі аб'ехаць усю Налібоцкую пушчу і Бярэзінскі біясферны запаведнік, даязджаюцы па дарогах, дзе ездяць толькі лесавозы, у самыя глухія мясціны.
Відавочны мінус аўтамабіля - вельмі слабое лакафарбавае пакрыцце. Яно драпаецца пры легкім дотыку галінак дрэваў. Пры гэтым кузаў на дадзены момант не мае прыкметаў карозіі, месцы сколаў і драпінаў я падфарбоўваю адразу пры іх узнікненні.
На высокай хуткасці (130-150 км/г) аўтамабіль паводзіць сябе прадказальна, добра трымае дарогу незалежна ад яе стану, рухавіка хапае для ўпэўненых манеўраў.
Па гатантыі быў заменены правы рычаг падвескі (прыкладна на 55 т.км).
Переваги
Двигатель, Расход топлива, Стоимость владения, Объем багажника, Мощность
Недоліки
Интерьер